Атрымайце максімум ад дысплэя з прыгожымі шпалерамі і пашыранымі функцыямі. Выберыце адно са сваіх фота, відарыс з калекцыі Google Earth, маляўнічы краявід з Google+ і многае іншае. Мяняйце іх так часта, як хочаце, каб тэлефон заўсёды адлюстроўваў ваш стыль. 
 • Карыстайцеся калекцыяй, якая пастаянна папаўняецца. Атрымлівайце доступ да відарысаў з Google Earth, Google+ і ад іншых партнёраў. 
 • Падвойце задавальненне. Паказвайце свету адны шпалеры на экране блакіроўкі, а для сябе пакіньце іншыя на галоўным экране. (Патрабуецца Android™ 7.0, Nougat ці вышэй.) 
 • Пачынайце кожны дзень з новымі сіламі. Выберыце сваю любімую катэгорыю, і вы зможаце атрымліваць новы відарыс для шпалер кожны дзень. 
 Папярэджанне аб дазволах 
 Фатаграфіі/медыя/файлы: патрэбна, каб дазволіць выкарыстанне карыстальніцкіх фатаграфій у якасці шпалер. 
 Сховішча: патрэбна, каб паказваць зададзеныя шпалеры і дазваляць выкарыстанне карыстальніцкіх фатаграфій у якасці шпалер.